Skip to content
zeno
Create a Station
Explore
Religious
Music
News
Podcasts
Bible
By Genre
By Location
By Language
Download App
Opens in a new window
Toggle Sidebar
zeno
Радыё Свабода
Радыё Свабода
News
Belarusian
Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа. Навіны без цэнзуры, эксклюзіўныя рэпартажы і інтэрвію, падкасты, мукзыка, аналітыка палітычных і сацыяльных падзей, аўдыёкнігі бібліятэкі Свабоды.
Website
Episodes
Episodes
300
11 September 2026
Лукашэнка ня выключыў мабілізацыю і папрасіў сустрэчы з Трампам
Лукашэнка заявіў, што будзе трэсьці армію і ня выключыў мабілізацыю. Што ўсё гэта значыць? Ці зьменшыць атмасфэру страху ў Беларусі вяртаньне Анджэя Пачобута і ці дасьць гэта імпульс перамовам паміж Менскам і Варшавай? Пра гэта ў эфіры разважаюць журналіст польскага выданьня Rzeczpospolita Руслан Шошын і мэтадоляг, былы палітвязень Уладзімер Мацкевіч. На Вэнэцыянскім фэстывалі адбылася прэм’ера...
52 min
10 September 2026
Сілавікі бяруць пад кантроль дамафоны. Дактарам ускладняюць жыцьцё. Прысуд вядомаму адвакату
Адваката Дзьмітрыя Лаеўскага, які абараняў Віктара Бабарыку, Максіма Знака і Алеся Бяляцкага, асудзілі да трох гадоў зьняволеньня. За што менавіта яго пакаралі? МУС атрымае больш кантролю над дамафонамі беларусаў, лекарам могуць ускладніць пераход з дзяржаўных бальніц у прыватныя клінікі, а ў сфэры адукацыі плянуюць новае ліцэнзаваньне. Таксама ў выпуску — як беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы...
10 min
10 September 2026
«Архіпэляг БЕЛАГ» вяртаецца. Свабода запускае другі сэзон падкаст-сэрыялу пра карную сыстэму Беларусі
14 верасьня Беларуская служба Радыё Свабода выпускае другі сэзон візуалізаванага падкаст-сэрыялу «Архіпэляг БЕЛАГ» пра карную сыстэму рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
0 min
09 September 2026
Коўл рыхтуе вызваленьне палітвязьняў. Новы кантроль за выездам беларусаў. Булінг у Баранавічах
Спэцпасланьнік прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа Джон Коўл наведае Беларусь 14 верасьня. Чаго чакаюць і чаго асьцерагаюцца праваабаронцы? Як прыезд Анджэя Пачобута ў Беларусь можа паўплываць на беларусаў, якія просяць абароны ў Польшчы? Раскажам пра новыя правілы кантролю за беларусамі, якія выяжджаюць за мяжу, пра гісторыю школьніка зь Баранавічаў, які стаў ахвярай булінгу, і пра салідарнасьць...
10 min
08 September 2026
«Пачобут выпрабоўвае рэжым Лукашэнкі». Кватэры падаражэлі на $10 000. Іранскі Boeing зноў у Менску
Былы палітвязень Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь. Што зробяць улады? Іранскі грузавы Boeing трэці раз за некалькі тыдняў прыляцеў у Менск. Што магло быць на борце? 8 верасьня – Дзень беларускай вайсковай славы: Аршанская бітва і 35 гадоў з дня прысягі на вернасьць Беларусі. Чаму пасьля гіпатэкі пад 1% новабудоўлі падаражэлі на $10 тысяч? У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь мы расказваем пра...
12 min
07 September 2026
Высылка беларусаў зь Літвы: чаму гэта адбываецца?
Расказваем пра падзеі 7-га верасьня і тлумачым, што яны значаць. Новы палітычны сэзон для беларускіх дэмакратычных сілаў можа стаць вырашальным, заявілі ў Офісе Ціханоўскай. Што гэта значыць? Лукашэнка прыняў сьпікера так званай Палаты Прадстаўнікоў, генэрал-маёра КДБ і моцна хваліў. Ці ёсьць за што? Як беларускія прапагандысты перапісваюць гісторыю Ратка Младзіча і што замоўчваюць, ушаноўваючы...
14 min
04 September 2026
Фядута пра Ціханоўскага і «Нашу Ніву». Алеўскі пра «напад зь Беларусі». Бесараб пра могільнік АЭС
У новым выпуску «ПіКа Свабоды» – пагроза Расеі для краінаў Балтыі, верагоднасьць закрыцьця паветранай прасторы над Расеяй і магчымыя наступствы для Беларусі – пра гэта гаворым з журналістам Цімурам Алeўскім; канфлікт Сяргея Ціханоўскага з «Нашай Нівай», унутраныя сваркі беларускай дэмакратычнай супольнасьці і пошук больш канструктыўнай размовы – з паліттэхнолягам Аляксандрам Фядутам; і, нарэшце,...
50 min
03 September 2026
Статкевіч умешваецца ў скандал Ціханоўскага. Што будзе з рэйсамі на Маскву?
У сёньняшнім «ПіКу Свабоды» расказваем пра сытуацыю з палётамі паміж Менскам і Масквой на фоне папярэджаньняў Зяленскага, пра расьсьледаваньне выдачы італьянскай візы амбасадай у Менску падазраванаму ў дывэрсіі ў Ляйпцыгу, а таксама пра першы поўны беларускі пераклад «Адысэі» Гамэра.Таксама прааналізуем канфлікт Сяргея Ціханоўскага з «Нашай Нівай» і блогерамі, сустрэчу Анджэя Пачобута з папам...
10 min
02 September 2026
Трагедыя ў Калінкавічах. Расейскае неба закрыецца? Куды ляцець беларусам? Сьлед Лукашэнкі ў Турцыі
Зяленскі папярэдзіў авіякампаніі, што расейскае неба стане небясьпечным для цывільных рэйсаў. Што гэта азначае для авіякампаніі «Белавія» і беларусаў, якія могуць лётаць толькі праз Расею? Што стала прычынай гібелі трох работнікаў «Водаканала» у Калінкавічах? Былы міністар унутраных справаў Турцыі ў судзе прызнаў, што даваў аўтамабіль сыну Лукашэнкі. Як двух беларусаў у Літве асудзілі за...
8 min
01 September 2026
Што новага ў школах. Дроны на Кіеў ляцяць уздоўж Беларусі. Лукашэнка папракае Расею і Кітай
Што зьменіцца ў Беларусі ад 1 верасьня? Як адбываецца мілітарызацыя навучаньня ў беларускіх школах? Чаму Лукашэнка папракае Расею, Кітай і Індыю ў безыніцыятыўнасьці і навошта Беларусі Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва? Чаму расейскія дроны ляцяць на Кіеў уздоўж беларускай мяжы? Як улады паказалі блогерам Пішчалаўскі замак, і што насамрэч трэба расказваць пра былую Валадарку? У «ПіКу Свабоды»...
11 min